23 кастрычніка 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» праведзены Савет дырэктараў

23 кастрычніка 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» сумесна з аддзелам па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама праведзены Савет дырэктараў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктары ўстаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі г.Глыбокае і Глыбоцкага раёна.

Дырэктар Дзяржархіва Васіль Марозаў уручыў Падзяку аддзелу па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама за падтрымку і актыўны ўдзел у правядзенні праектаў «Архівы – школе» і «Юны архівіст».

Для прысутных супрацоўнікамі Дзяржархіва праведзена прэзентацыя выставы архіўных дакументаў «Мы славім працу настаўніка зямную…». На выстаўцы прадстаўлены дакументы з асабістых фондаў Заслужаных настаўнікаў БССР Бальшаковай Н.П., Дзягілевай Э.М., Яроменак Н.І., Краміч Н.П., Паўловіч А.Ю.

Мерапрыемства завяршылася агляднай экскурсіяй па архіве.

 

Фатаграфія, зробленная падчас мерапрыемства