Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ветэранамі сувязі
21 кастрычніка Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі ветэраны сувязі, былыя работнікі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам».
Ветэранам расказалі аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, аб складзе і змесце дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі дакументы перыяду нямецка-фашысцкай акупацыі, а таксама аб развіцці вобласці ў пасляваенны перыяд.
У рамках мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Гасцям таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
| 1. Ветэраны сувязі падчас лекцыі |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае гасцям аб дакументах архіва |
![]() |
| 3. Падчас прагляду фільма |
![]() |
| 4. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Якута знаёміць ветэранаў сувязі з умовамі захоўвання архіўных дакументаў |



