Аб правядзенні семінара ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку»
Семінар па пытаннях справаводства і архіўнай справы для спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў адбыўся ў Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце.
Вядучы архівіст Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку С.Г.Вахгольц пазнаёміла прысутных з асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць работу з дакументамі, у тым ліку новай Інструкцыяй па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2025 № 65. Разгледжаны асноўныя палажэнні Інструкцыі ў частцы, якая датычыцца складання і афармлення асобных відаў дакументаў, фарміравання спраў.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанням арганізацыі электроннага дакументазвароту.
![]() |
| 1. Падчас правядзення семінара. |
