Правядзенне ўрокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 26 імя А.М.Сівачова г. Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

20 кастрычніка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 6 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 26 імя А.М.Сівачова г. Гродна» былі праведзены 2 урока на тэмы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць» і «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Падчас урока, прысвечанага гісторыі і станаўленню Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб стварэнні ўстановы, асноўных напрамках яе дзейнасці, складзе і змесце захоўваемых дакументаў. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.

У ходзе другога ўрока вучням былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні, анкеты і медыцынскія карты грамадзян, адпраўленых на прымусовыя работы ў Германію, пасведчанні вязняў гета і многія іншыя дакументы. Дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў, якія экспануюцца ў чытальнай зале, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас экскурсіі па архіве навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

 

1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 26 імя А.М.Сівачова г. Гродна» знаёмяцца з дакументамі ў чытальнай зале архіва
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 26 імя А.М.Сівачова г. Гродна» падчас экскурсіі у чытальнай зале архіва
3. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 26 імя А.М.Сівачова г. Гродна» падчас наведвання лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў