У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь прайшлі практыку студэнты гістарычнага факультэта БДПУ імя М.Танка
З 6 па 17 кастрычніка 2025 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) была арганізавана практыка для дзвюх груп студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта БДПУ імя М.Танка. Мэта практыкі – знаёмства з дзейнасцю архіва.
У першы дзень практыкі перад студэнтамі выступіла намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава, якая агучыла асноўныя моманты арганізацыі працы і прадставіла дзецям іх кіраўнікоў практыкі. Таксама студэнты прайшлі інструктаж па ахове працы і пажарнай бяспекі.
Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ В.Ю.Юркевіч правяла для дзяцей экскурсію па архіве. У наступныя дні студэнты працавалі ў аддзелах архіва, асвойваючы асобныя функцыі структурных падраздзяленняў, і больш падрабязна знаёміліся з дзейнасцю ўстановы.
Спадзяемся, што вопыт, атрыманы ў ходзе практыкі, дапаможа студэнтам пры падрыхтоўцы курсавых і дыпломных работ.
![]() |
| 1. Прывітальнае слова намесніка дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай |
![]() |
| 2. Экскурсія практыкантаў у сховішча НАРБ |
![]() |
| 3. Знаёмства практыкантаў з працай чытальнай залы НАРБ |


