Правядзенне на базе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі архіўнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
У перыяд з 6 па 17 кастрычніка 2025 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прайшла архіўная частка вучэбнай архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Гістарычная адукацыя».
У перыяд практыкі студэнты сустрэліся з адміністрацыяй НГА Беларусі, азнаёміліся з гісторыяй, структурай, складам фондаў, функцыямі аддзелаў установы, мерапрыемствамі па забеспячэнню захавання дакументаў. Для практыкантаў былі праведзены два заняткі на тэму «Асноўныя віды дакументальных крыніц у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».
![]() |
| 1.Намеснік дырэктара Сяргей Рындзін тлумачыць прынцыпы працы з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 2.Студэнты БДПУ ім. М. Танка вывучаюць лічбавыя копіі архіўных дакументаў |

