Урок гісторыі ў сярэдняй школе № 4 г. Рэчыцы

17 кастрычніка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы правёў урок гісторыі для навучэнцаў старэйшых класаў.

Супрацоўнікі архіва расказвалі хлопцам і дзяўчатам гісторыю роднай Рэчыцы, пачынаючы з года ўпамінання горада ў летапісы (1213 год) і да нашых дзён. Былі названы знакамітыя ўраджэнцы і жыхары Рэчыцы, якія праславілі горад сваімі працоўнымі дасягненнямі. Апавяданне падмацоўвалася паказам архіўных дакументаў з гісторыі Рэчыцы пасля Вялікай Айчыннай вайны (аб стварэнні прамысловых прадпрыемстваў, прысваенні аб’ектам горада імён знакамітых рэчычан і інш.).

У заключэнне моладзі быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны на аснове матэрыялаў кінахронікі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

 

1-3. Вядучы археограф ЗДА ў г. Рэчыцы С.А. Жарносенка інфармуе навучэнцаў сярэдняй школы № 4 г. Рэчыцы аб гісторыі Рэчыцы і архіўных дакументах аб горадзе пасляваеннага перыяду
4-5. У час паказа дакументальнага фільма БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі»