Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродна тэматычнай экскурсіі для групы грамадзян пажылога ўзросту аддзялення дзённага знаходжання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Гродна
15 кастрычника 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена тэматычная экскурсія «Падарожжа ў мінулае: гісторыя майго роду» для групы грамадзян пажылога ўзросту аддзялення дзённага знаходжання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Гродна. Наведвальнікам былі прадстаўлены метрычныя кнігі культавых устаноў Гродзенскай губерні, а таксама арганізавана аглядная экскурсія па архіве. Госці пабывалі ў выставачнай зале, бібліятэцы, лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.
![]() |
| 1. Грамадзяне пажылога ўзросту аддзялення дзённага прыбывання ЦСАН Кастрычніцкага раёна г.Гродна знаёмяцца са справамі па тэме. |
![]() |
| 2. У выставачнай зале. |
![]() |
| 3. Наведвальнікі ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў. |


