У БелНДІДАС 29 кастрычніка 2025 г. адбудзецца навучальны вэбінар па тэме «Электронны дакументаабарот і архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў»

Дата правядзення вэбінара 29 кастрычніка 2025 г.
Пытанні, якія разглядаюцца на вэбінары:
1. Нарматыўна-прававая і метадычная база ў сферы электроннага дакументаабароту і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў.
2. Паняцці дакумента ў электронным выглядзе, электроннага дакумента, электроннай копіі дакумента на папяровым носьбіце, копіі электроннага дакумента на папяровым носьбіце. Цэласнасць і сапраўднасць электроннага дакумента.
3. Стварэнне і афармленне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Фарматы файлаў.
4. Работа з дакументамі ў электронным выглядзе, электроннымі дакументамі ў рамках АСДЗК. Патрабаванні да інфармацыйных сістэм. Рэгістрацыя дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Арганізацыя электроннага дакументаабароту.
5. Фарміраванне электронных і гібрыдных спраў.
6. Экспертыза каштоўнасці і тэрміны захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў.
7. Перадача электронных і гібрыдных спраў у архіў арганізацыі. Складанне вопісаў электронных спраў.
8. Парадак захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў у архіве арганізацыі. Інфармацыйная сістэма архіва арганізацыі, АІС «Ведамасны архіў». Патрабаванні да інфармацыйных сістэм архіваў арганізацый.
9. Умовы, пры якіх дапускаецца стварэнне і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў без папяровых аналагаў.
10. Перадача дакументаў у электронным выглядзе на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы.
Кошт удзелу ў вэбінары 130,00 рублёў без ПДВ (падстава – падпункт 1.2 пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
Жадаючыя прыняць удзел у вэбінары запаўняюць дакументы з сайта (belniidad.by), рубрыка «Правядзенне навучальных семінараў». Накіроўваюць заяўку і дакументы на электронную пошту: 4ukovi4@belniidad.by.
Кантактная асоба: Чуковіч Марына Уладзіміраўна, тэлефон: 363-02-05 (панядзелак−чацвер з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00).
Вэбінар праводзяць з 9.00 – 14.20 дырэктар інстытута А.Я.Рыбакоў, навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства В.А.Барбарчук, прадстаўнік дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».
Слухачам, якія прайшлі навучанне на вэбінары, выдаецца сертыфікат аб навучанні дзяржаўнага ўзору.