Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы
Сярод пратаколаў допыту сведкаў з архіўнай калекцыі лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванню злачынстваў фашызму захоўваецца пратакол допыту жыхара населенага пункта Горваль Рэчыцкага раёна Андрэя Сідаравіча Рыпуна (Ф.864. Воп.1. Спр.3. Арк.134).
Аб злачынствах нямецкіх акупантаў ён паказаў наступнае: «У пачатку кастрычніка 1941 года ў нашым мястэчку Горваль нямецкія бандыты злавілі і прывялі аднаго палоннага чырвонаармейца, пратрымаўшы яго адну ноч, а на заўтра раніцай мабілізавалі дзве фурманкі і павезлі яго ў лес. Калі прывезлі ў лес, нямецкія палачы расстралялі яго проста ва ўпор трыма кулямі і, пагражаючы нажом, мне і майму саседу загадалі зарыць труп расстралянага палоннага чырвонаармейца, а самі нямецкія бандыты паехалі далей лавіць і знішчаць савецкіх людзей».
![]() |
| ЗДАРэч. Ф.864. Воп.1. Спр.3. Арк.134 |
