Віншаванне з 70-годдзем і Днём архівіста былога работніка заслужанага архівіста Беларусі Скапцовай Ніны Сяргееўны
Адміністрацыя ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» сумесна са старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі 6 кастрычніка 2025 года наведалі і павіншавалі цёплымі словамі і кветкамі з 70-годдзем і Днём архівіста былога работніка заслужанага архівіста Беларусі Скапцову Ніну Сяргееўну. Пажадалі ёй моцнага здароўя, душэўнага цяпла, даўгалецця і ўвагі родных і блізкіх.
Ніна Сяргееўна каля 30 гадоў прапрацавала загадчыцай аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі. Ажыццяўляла работу па ўсебаковым выкарыстанні дакументаў архіва. Рыхтавала радыёперадачы, артыкулы, якія друкаваліся ў раённых і абласных газетах, часопісе «Архівы і справаводства».
Выконвала запыты, складала Календары знамянальных і памятных дат па гісторыі Магілёўшчыны, таксама займалася выяўленнем дакументаў.
Прымала ўдзел у стварэнні кнігі «Нацысцкае золата з Беларусі», даведніка «Аб месцах утрымання грамадзянскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі (1941-1944 гг.)».
![]() |
| Памятнае фота супрацоўнікаў архіва з Нінай Сяргееўнай Скапцовай |
