Віншаванне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава з прафесійным святам – Днём архівіста

Паважаныя калегі і ветэраны архіўнай службы Рэспублікі Беларусь!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём архівіста!
Напэўна, невыпадкова гэты дзень адзначаецца восенню – каб яшчэ раз пільна зірнуць на сабраны «ўраджай» дасягненняў, на праведзеную працу і яшчэ раз ацаніць яе.
Архівісты – гэта людзі, у чыіх беражлівых руках знаходзіцца гістарычнае дакументальнае багацце нашай краіны, яе Нацыянальны архіўны фонд. Менавіта дзякуючы вашай штодзённай працы – часцяком незаўважнай і руціннай, але заўсёды ўдумлівай і карпатлівай – гэтая спадчына набліжаецца да людзей.
Вы ўсталёўваеце сувязь паміж мінулым і будучыняй – у чытальных залах архіваў, у рэальных і віртуальных выставах архіўных дакументаў, у выдадзеных кнігах, у дакументальных фільмах і ў шматлікіх адукацыйных праектах. Таму так важна на сучасным этапе работа па цыфравізацыі. Гэта не толькі пытанне захавання назапашанай пакаленнямі дакументальнай спадчыны. Гэта спосаб перадаць гісторыю для падрастаючага пакалення, даць яму ў лічбавай прасторы цвёрдую, ідэалагічна правільную аснову для фарміравання светапогляду.
Шчырае ўдзячны за вашу працу!
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў і паспяховай рэалізацыі намечаных планаў на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь!
| Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрствы юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
А.Л.Воінаў |
