Аб наведванні дэлегацыяй Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
1 кастрычніка 2025 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Ю.У.Шастапалаў прыняў удзел у сумесным пасяджэнні калегій Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенства Расійскай Федэрацыі. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні захоўвання, камплектавання, уліку і выкарыстання дакументаў, а таксама перспектывы супрацоўніцтва паміж ведамствамі.
2 кастрычніка 2025 г. у рамках сустрэчы члены дэлегацыі Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці».
Гасцям была праведзена экскурсія па абноўленым будынку архівасховішча Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, размешчанага ў г. Гомелі па адрасе: вул. Косарава, 23. Агульная плошча ўведзенага пасля рэканструкцыі аб’екта перавышае 2,1 тысячы квадратных метраў. Гэта дазволіла вырашыць пытанне з камплектаваннем абласнога архіва на дзясяткі гадоў наперад. Усяго ў фондах Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці знаходзіцца на захоўванні 616157 адзінак захоўвання. Архівасховішча адпавядае сучасным стандартам і тэхнічным патрабаванням, неабходным для карэктнага захоўвання і выкарыстання дакументаў. Была нададзена асаблівая ўвага сучаснай сістэме пажарнай бяспекі і перадавым метадам захоўвання і алічбоўкі каштоўных дакументаў.
Расійскім калегам быў прадстаўлены фотадакументальны праект «Гомельшчына непакараная», які прысвечаны 80-годдзю вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праект быў створаны на аснове дакументальных матэрыялаў архіваў і музеяў Беларусі, храналагічна звязаных паміж сабой. Ён адлюстроўвае падзеі на акупаванай тэрыторыі Гомельскай вобласці ў перыяд з 20 жніўня 1941 г. да 26 лістапада 1943 г. Госці пазнаёміліся з дакументамі аб генацыдзе: месцамі пахавання мірных жыхароў, планам перасыльнага лагера «Дулаг-121», канцлагерам «Азарычы» і інш. Таксама была прадстаўлена экспазіцыя «Полк народнага апалчэння».
![]() |
| 1. Старшы навуковы супрацоўнік М.В. Вашчанка прэзентуе фотадакументальны праект «Гомельшчына непакораная» |
![]() |
| 2. Госці азнакамліваюцца з архівасховішчам |
![]() |
| 3. Намеснік кіраўніка Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Андрэй Юрасаў пакідае памятны запіс у кнізе «Ганаровых гасцей» Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці |


