Аб правядзенні установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» «Адзінага дня інфармавання» ва ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж будаўнікоў»
18 верасня 2025 года, па запрашэнні адміністрацыі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж будаўнікоў», дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Васільевіч Шастапалаў і старшы навуковы супрацоўнік Мая Валянцінаўна Вашчанка правялі «Адзіны дзень інфармавання» для педагагічнага складу каледжа.
Мерапрыемства было прысвечана дзяржаўнаму святу Дню народнага адзінства, які штогод адзначаецца 17 верасня.
Выступленне Юрыя Васільевіча Шастапалава аб узнікненні дзяржаўнага свята пагрузіла прысутных педагогаў у гістарычныя падзеі і факты далёкага 1939 года. Вынікам савецка-польскай вайны і падпісання Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 годзе заходняя частка Беларусі і Украіны перайшла ў склад Польскай дзяржавы. Польскія ўлады ў адносінах да нацыянальных меншасцяў праводзілі палітыку «культурнага падаўлення», якая перарасла ў масавыя рэпрэсіі. Цікавы аповед пра драматычныя падзеі ў канцлагеры «Бяроза-Картузская», створаны польскімі ўладамі на тэрыторыі Заходняй Беларусі асабліва ўсхваляваў слухачоў. Праз канцлагер з 1934 па 1939 год прайшлі каля 10000 чалавек. Гэта былі людзі ўсіх нацыянальнасцяў, незадаволеных кіруючым рэжымам. У канцлагер траплялі нават тыя грамадзяне, якія проста размаўлялі на роднай мове – беларусы, яўрэі, украінцы, рускія.
Скончылася мерапрыемства дэманстрацыяй дакументальнага відэаматэрыялу Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Дакументальныя архіўныя фатаграфіі і дакументы паказалі моманты вызвалення і ўз’яднання беларускага народа.
![]() |
| 1. Выступленне дырэктара архіва Ю.В.Шастапалава |
![]() |
| 2. Удзельнікі мерапрыемства |

