Пакуль мы адзіныя – мы непераможныя!

Уведзены ў 2024 г. у эксплуатацыю будынак новага архівасховішча Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці па вул. Косарава, 23 на сённяшні дзень з’яўляецца цэнтрам па забеспячэнні захаванасці дакументаў Гомельскага рэгіёна. Менавіта таму, гомельскія архівісты сардэчна расчынілі свае дзверы для калег з Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне, дзе ступень загружанасці архівасховішча складае больш за 90%.

18 верасня 2025 г. было арганізавана перамяшчэнне малавыкарыстоўваемых дакументаў занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне ў новае архівасховішча дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці.

Жлобінскім калегам зладжана і дружна аказалі дапамогу ў перамяшчэнні дакументаў, а гэта 957 архіўных каробак, калектывы дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняўГомельскай вобласці і галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Праведзеная сумесная работа па перамяшчэнні 12736 адзінак захоўвання забяспечыць далейшае бесперабойнае камплектаванне занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне на тэрмін да 10 гадоў.

Дадзенае мерапрыемства з’яўляецца яркім пацвярджэннем ўзаемавыручкі і дапамогі, што сведчыць аб адзінстве работнікаў архіўнай галіны па выкананні пастаўленых задач.

 

1-4. Перамяшчэнне дакументаў