16 верасня 2025 г. у рамках мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства на базе гістарычнага факультэта БДУ прайшла дыялогавая пляцоўка «Міжканфесійны дыялог як фактар кансалідацыі беларускага грамадства: гістарычная перспектыва і сучасныя вектары развіцця»

Прадстаўніком Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на гэтым мерапрыемстве, выступіў вядучы рэферэнт аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента Алег Сяргеевіч Странкоўскі.

Удзельнікі абмеркавалі ролю міжканфесіянальнага і міжрэлігійнага дыялогу ва ўмацаванні грамадзянскай згоды, развіццё рэлігійнай культуры, стымуляванне патрыятызму і мірнае суіснаванне ўсіх рэлігій і канфесій у Беларусі, магчымасць культурнага абмену паміж традыцыйнымі рэлігіямі.

Аб’яднаўчым фактарам стала і тое, што для большасці спікераў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з’яўляецца alma mater. Гэта агульнае мінулае паслужыла трывалай асновай для канструктыўнай размовы і дапамагло знайсці паразуменне ў многіх пытаннях.

Пасля асноўнай дыскусіі спікеры адказалі на пытанні аўдыторыі.

Мерапрыемства мадэравалі дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі і намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Аліна Яўгенаўна Верамейчык.

У дыялогу прынялі ўдзел:

– упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аляксеевіч Румак;

– першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Маўсясян;

– біскупскі вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз-канонік Франц Рудзь;

– старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Рэспублікі Беларусь Муфтый Абу-Бекір Шабановіч;

– галоўны рабін рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага юдаізму ў Рэспубліцы Беларусь Рыгор Абрамовіч;

– вядучы рэферэнт аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента Алег Сяргеевіч Странкоўскі.