Аб правядзенні ўстановай дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці ўрока, прысвечанага Дню народнага адзінства ў рамках акцыі «Архівы-школе»

17 верасня 2025 года у рамках акцыі «Архівы – школе» старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка прыняла ўдзел у адзіным дні інфармавання ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сяредняя школа №75 г.Гомеля», і правяла ўрок, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню народнага адзінства.

Дзень народнага адзінства – гэта адно з найважнейшых святаў Рэспублікі Беларусь, значэнне якога з кожным годам толькі ўзрастае.

Мая Вашчанка распавяла навучэнцам пра гісторыю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР. У 1921 годзе беларускі народ быў падзелены супраць сваёй волі па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. У выніку паходу Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года аднавілася гістарычная справядлівасць, і Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.

Беларускі народ атрымаў магчымасць жыць і развівацца ў межах адной рэспублікі. Былі праведзены карэнныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, якія закранулі ўсе сферы жыцця грамадства. Адкрыліся новыя школы, ВНУ, тэатры, бібліятэкі. Пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Народны сход Заходняй Беларусі абвясціў 17 верасня Днём вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад прыгнёту буржуазіі і памешчыкаў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 года дата 17 верасня набыла статус дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства.

У сваім выступе Мая Вашчанка акцэнтавала ўвагу навучэнцаў на шматлікія выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускага народа. Неабходна па-асабліваму ставіцца да такога паняцця як народнае адзінства. Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства мае асаблівы сэнс: наша сіла – у адзінстве, пакуль мы адзіныя, мы непераможныя.

Навучэнцам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы-слайды Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Уз’яднанне беларускага народа». У слайдах архіўныя фатаграфіі раскрываюць гістарычныя падзеі ўз’яднання.

Настаўнік гісторыі Антон Ярмоленка абмяркоўваў з навучэнцамі падзеі ўз’яднання беларускага народа ў фармаце «пытанне–адказ».

 

1. Выступленне старшага навуковага супрацоўніка М.Вашчанкі
2. Вучні глядзяць архіўныя матэрыялы
3. А. Ярмоленка гутарыць з вучнямі пра гістарычныя падзеі
4. Удзельнікі мерапрыемства