Святочнае мерапрыемства і кіналекторый да Дня народнага адзінства ў ваенкамаце Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў Гомельскай вобласці
16 верасня 2025 года ў ваенным камісарыяце Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў Гомельскай вобласці ў гонар Дня народнага адзінства адбылося мерапрыемства «У гістарычнай памяці моц і адзінства беларускага народа», арганізаванае саветам ветэранаў і саюзам афіцэраў Рэчыцкага раёна. На ім выступалі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна і ваенкамата, сваю музычную праграму прадстаўлялі артысты Рэчыцкага гарадскога палаца культуры.
На мерапрыемстве было дадзена слова і вядучаму археографу аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка. Сяргей Аляксандравіч расказаў прысутным самае асноўнае аб паходжанні Дня народнага адзінства ў Беларусі і прадэманстраваў ім дакументальны фільм БДАКФФД «Уз’яднанне», які ілюструе працэс уз’ядання Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 года.
![]() |
| 1. Вядучы археограф ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае ўдзельнікам і гасцям святочнага мерапрыемства аб паходжанні Дня народнага адзінства |
![]() |
| 2. Удзельнікі і госці святочнага мерапрыемства слухаюць інфармацыю аб Дне народнага адзінства |
![]() |
![]() |
![]() |
| 3-5. У час паказа фільма «Уз’яднанне» |




