Адзіны дзень інфармавання на тэму «Дзень народнага адзінства: Значэнне міру і згоды» прайшоў у дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці

17 верасня 2025 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму «Дзень народнага адзінства: Значэнне міру і згоды».

Тэму дня раскрыла малады спецыяліст сектара справаводства, фарміравання НАФ і архіваў арганізацый Марыя Биченкова.

У сваім выступе Марыя падкрэсліла важнасць гэтага свята значэнне, якога з кожным годам толькі ўзрастае.

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе – гэта складаны, але значны перыяд у гісторыі нашай краіны. Гэта дазволіла аб’яднаць беларускі народ, падзяліць агульны лёс і разам будаваць будучыню. Важна памятаць пра тыя падзеі, пра людзей, якія змагаліся за сваю зямлю і свабоду. Гэтае свята-магчымасць для маладога пакалення даведацца больш пра сваю гісторыю, пра карані, якія звязваюць нас усіх. Важна захаваць мір і краіну для будучых пакаленняў.

Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй на тэму «Дзень народнага адзінства: Значэнне міру і згоды».

 

1. Дырэктар ДАГАГВ Жинева Ірына Уладзіміраўна віншуе калектыў
2. Марыя Бічанкова падчас выступу
3. Калектыў ДАГАГВ падчас правядзення адзінага дня інфармавання