Дакументальная выстава «Беларусь Адзіная. Да гісторыі свята»

12 верасня 2025 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Беларусь Адзіная. Да гісторыі свята», прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Гэта сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя прысвечана гістарычнаму лёсу беларускай нацыі, яе шляху да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння і ключавой падзеі ў гісторыі нашай краіны – аб’яднання Заходняй Беларусі і БССР у 1939 годзе.

На выставе прадстаўлены рэдкія карты і кніжныя выданні, архіўныя дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і фатаграфіі, прадастаўленыя «БелТА». А таксама – ўспаміны сучаснікаў гістарычных падзей 1939 года, мастацкія творы і публікацыі вядучых беларускіх гісторыкаў.

 

1. Дакументальная выстава «Беларусь адзіная. Да гісторыі свята»
2. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе
3. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе