У Дзень ведаў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прайшла акцыя «Архівы-Школе»

У Дзень ведаў, 1 верасня 2025 г., ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прайшла акцыя «Архівы-Школе» для вучняў 4 класа сярэдняй школы № 3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч.

У ходзе сустрэчы школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй архіўнай установы, мэтамі, задачамі і асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці, складам і храналагічнымі рамкамі дакументаў, якія захоўваюцца.

У працяг адзінага першага ўрока – «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню» і ў рамках Года добраўпарадкавання вучні пазнаёміліся з віртуальнай дакументальнай выставай «Навагрудак скрозь прызму дзесяцігоддзяў…», падрыхтаванай дзяржархівам. Дакументы і фотаздымкі выставачнага праекта расказваюць аб добраўпарадкаванні Навагрудка другой паловы XX стагоддзя, у тым ліку пасляваенным яго аднаўленні, азеляненні, забудове новых вуліц і жылых кварталаў. У новае стагоддзе Навагрудак уступаў значна абноўленым. У ходзе гутаркі навучэнцы разважалі аб важнасці захавання гістарычнай спадчыны, духоўных каштоўнасцей, вопыту і традыцый, перададзеных нам мінулымі пакаленнямі, для таго, каб сваёй працай памнажаць дасягненні беларускага народа.

 

1. Вучні ў чытальнай зале дзяржархіва.
2. Дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская знаёміць школьнікаў з найбольш цікавымі дакументамі, якія знаходзяцца на захоўванні.
3. Падчас экскурсіі ў архівасховішча.
4. Удзельнікі акцыі «Архівы-Школе».