Новае паступленне БДАМЛМ
27 жніўня 2025 года фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва папоўніліся сямейным архівам Галіны Аляксееўны і Леаніда Яўсеевіча Дзягілевых. Гэты каштоўны дар быў перададзены іх дачкой – мастаком-іканапісцам Ксеніяй Леанідаўнай Дзягілевай.
Галіна Аляксееўна Дзягілева – вядомая беларуская актрыса, рэжысёр, заснавальніца і мастацкі кіраўнік беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Зніч», лаўрэат міжнародных тэатральных фестываляў. Леанід Яўсеевіч Дзягілеў – таленавіты беларускі мастак-графік, педагог Вышэйшай школы, мастацтвазнаўца, дызайнер, аўтар артыкулаў, прысвечаных сінтэзу мастацтваў у архітэктуры.
Сямейны архіў Дзягілевых адлюстроўвае шматграннасць іх талентаў і значны ўклад у развіццё беларускай культуры. У складзе архіва – біяграфічныя дакументы, творчыя матэрыялы, фатаграфіі, графічныя работы і акварэлі Леаніда Дзягілева, а таксама яго артыкулы па тэорыі і практыцы архітэктурнага сінтэзу.
БДАМЛМ выказвае глыбокую ўдзячнасць Ксеніі Леанідаўне за перадачу каштоўнага збору дакументаў, якое дазволіць будучым пакаленням даследчыкаў і аматараў мастацтва па вартасці ацаніць уклад сям’і Дзягілевых у беларускую культуру.
![]() |
| 1. М.І.Пышінская і К.Л.Дзягілева падчас перадачы дакументаў |
![]() |
| 2. Перадача сямейнага архіва Дзягілева |
![]() |
| 3. Заява і дагавор дарэння К.Л.Дзягілевай |


