Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці правёў семінар са спецыялістамі ўстаноў аховы здароўя

14.08.2025 архівістамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» праведзены семінар са спецыялістамі ўстаноў аховы здароўя.

На семінары разглядаліся пытанні распрацоўкі наменклатур спраў у свеце патрабаванняў дзеючых нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць справаводства і працу архіваў. Асветлены пытанні па правядзенні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, парадку выдзялення да знішчэння дакументаў, тэрміны захоўвання якіх скончыліся, і адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.

Асаблівую ўвагу спікеры акцэнтавалі на падрыхтоўцы і правядзенні перадачы спраў пастаяннага захоўвання, тэрміны захоўвання якіх у арганізацыі скончыліся, у дзяржаўны архіў.

У рамках рубрыкі «пытанне-адказ» архівісты дзяржаўнага архіва адказалі на пытанні спецыялістаў устаноў.

Па заканчэнні семінара для яго ўдзельнікаў праведзена аглядная экскурсія па сховішчах архіва і чытальнай зале.

Таксама прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», якая прысвечана гісторыі горада Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Спікер Кудзіна Галіна Уладзіміраўна, вядучы архівіст аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і справаводства дзяржархіва знаёміць удзельнікаў семінара з правіламі афармлення вокладкі справы
2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Петухоў Аляксандр Васільевіч пазнаёміў удзельнікаў семінара з парадкам працы чытальнай залы
3. Вядучы архівіст аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Клебча Вольга Валянцінаўна знаёміць з архівасховішчам і ўмовай захоўвання дакументаў