БДАМЛМ рыхтуецца да 100-годдзя Барыса Аракчэева

7 жніўня 2025 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі прэзентацыю календара «Мінск. Барыс Аракчэеў» на 2026 год, што адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Мастачка Аксана Аракчэева падрыхтавала да 100-годдзя свайго бацькі – вядомага беларускага мастака, педагога, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Уладзіміравіча Аракчэева – каляндар наступнага года, дзе прадстаўлены выявы яго вядомых карцін. У наступным, юбілейным для мастака, годзе нашчадкі Б.Аракчэева (тры дачкі і ўнукі) ініцыіравалі святочныя мерапрыемствы сумесна з рознымі культурнымі ўстановамі краіны, сярод якіх Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Нацыянальны мастацкі музей.

У 2026 годзе БДАМЛМ плануе прысвяціць 100-гадоваму юбілею Б.У.Аракчэева дакументальна-мастацкую выставу. Нашчадкі вядомага мастака і педагога выказалі згоду папоўніць фонды БДАМЛМ дакументамі з сямейнага архіва.

 

1. Каляндар «Мінск. Барыс Аракчэеў. 2026»
2. Работнікі БДАМЛМ з дачкой Б.Аракчэева – Аксанай.
3. Мізон Н.А. анансуе будучую выставу БДАМЛМ, прысвечаную Б.Аракчэеву.