Аб часовым закрыцці чытальнай залы ў сувязі з правядзеннем у будынку Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці будаўніча-мантажных работ у рамках капітальнага рамонту

З 23.07.2025 у сувязі з правядзеннем у будынку архіва будаўніча-мантажных работ у рамках капітальнага рамонту чытальная зала часова прыпыняе сваю працу.
Запланаваны тэрмін аднаўлення працы чытальнай залы другая палова жніўня 2025г. Сачыце за інфармацыяй на афіцыйным сайце Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Таксама інфармацыю аб працы чытальнай залы можна атрымаць па тэлефоне 55 74 57.
Прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.