Занальны дзяржархіў у г.Маладзечна-удзельнік выставачных мерапрыемстваў ля Кургана Славы

13 ліпеня, на значнай пляцоўцы ля Кургана Славы, у рамках прэзентацыі дасягненняў Маладзечанскага і Пухавіцкага раёнаў, Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна годна прадставіў сваю пляцоўку і раён у кампаніі лепшых арганізацый і прадпрыемстваў, якія дабіліся значных поспехаў у сваёй дзейнасці, дэманструючы прафесіяналізм, адкрытасць і актуальнасць архіўнай працы для сучаснага грамадства.

Увазе гасцей-тэматычныя выставы «Старонкі гісторыі Маладзечна» і «Генацыд у гады Вялікай Айчыннай вайны», якія выклікалі жывую цікавасць і павагу публікі.

Наведвальнікі маглі азнаёміцца з архіўнымі матэрыяламі, перыёдыкай мінулых гадоў, якія ілюструюць важныя этапы рэгіянальнай гісторыі, а таксама атрымаць кансультацыі па складзе дакументаў, па працы з крыніцамі.

Інтэрактыўныя элементы экспазіцыі дазволілі кожнаму адчуць датычнасць да захавання гістарычнай памяці і зразумець каштоўнасць дакументальнай спадчыны.

 

1. Дырэктар архіва Іна Пудакевіч, архівіст Марыя Мечкоўская і загадчык аддзела Алена Тамковіч
2. Марыя Мечкоўская з наведвальнікамі мерапрыемства
3. Алена Тамковіч падчас прэзентацыі выставы
4-5. Фрагменты выставы