Аб наведванні мемарыяльнага комплексу «За нашу Савецкую Радзіму» ў г.Оршы супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне загадчык аддзела ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Таццяна Шэўчык наведала мемарыяльны комплекс «За нашу Савецкую Радзіму», размешчаны ў горадзе Оршы па вуліцы Камсамольскай на ўсходнім беразе ракі Дняпро. У гады Вялікай Айчыннай вайны, каб зберагчы тэрыторыю горада Оршы ад фашысцкіх захопнікаў 14 ліпеня 1941 года ўзвод пад камандаваннем капітана Івана Андрэевіча Флёрава каля вёскі Пішчалава адкрылі батарэю рэактыўнай артылерыі «Кацюша» (БМ-13).

На працягу некалькіх секунд стрэлы былі накіраваны на акупаваны гарадскі вакзал у горадзе Оршы і гэтага было дастаткова, каб знішчыць вялікую колькасць варожай сілы і баявой тэхнікі і прадухіліць далейшы наступ фашыстаў на Смаленск.

У памяць аб гэтай падзеі быў створаны мемарыяльны комплекс «За нашу Савецкую Радзіму» («Кацюша»).

 

1. Памятны надпіс каля мемарыяльнага комплексу «За нашу Савецкую Радзіму»
2. Шэўчык Таццяна каля мемарыяльнага комплексу «За нашу Савецкую Радзіму».