Аб віншаванні ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пасюга Івана Аляксандравіча

2 ліпеня 2025 г., напярэдадні 81 гадавіны з Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва Святлана Прымакова, супрацоўнікі архіва і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў павіншавалі з надыходзячым святам ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пасюгу Івана Аляксандравіча.

Пажадаўшы ветэрану моцнага здароўя і даўгалецця, госці дружна выканалі любімыя песні – «Дзень Перамогі» і «Кацюша». Ветэран быў крануты віншаваннем да слёз.

Мы, нашчадкі тых, хто падарыў нам мірнае неба, яркае сонца, усмешкі і радасць жыцця, забудземся пра вялікі подзвіг салдат-вызваліцеляў. Іх подзвігам жыць у стагоддзях і ў нашчадках!

Брудная хлусня не закране нашу свяшчэнную зямлю, чыстую і слаўную гісторыю савецкага народа! Дзякуй за Перамогу і за нашу Незалежнасць!

На фота: Віншаванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пасюга Івана Аляксандравіча