Віртуальная выстава НАРБ «Памятаем, ганарымся, не здрадзім»

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод у гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Беларусь памятае і шануе сваіх вызваліцеляў. На алтар Вялікай Перамогі наша краіна прынесла мільёны жыццяў сваіх грамадзян. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн 300 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі. У разгроме фашысцкіх захопнікаў удзельнічалі партызаны і падпольшчыкі. Мы аддаём даніну павагі мужнаму пакаленню пераможцаў. Нізкі паклон Вам, дарагія ветэраны.

У гэтае свята жадаем нашай краіне працягваць свой мірны шлях у развіцці, жыхарам нашай дзяржавы – шанаваць свабоду і незалежнасць, а ўсе разам – мы будзем памнажаць поспехі і дасягненні Беларусі.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь запрашае Вас азнаёміцца з віртуальнай выставай «Памятаем, ганарымся, не здрадзім», прысвечанай гэтай значнай даце ў гісторыі нашай краіны.