Візіт работнікаў Кiраўнiцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні галоўнага свята нашай краіны – Дня НезалежнасціНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) з экскурсіяй наведалі работнікі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк павітаў дэлегацыю і павіншаваў з надыходзячым святам, а таксама ўручыў выданні з серыі «Партызанскі архіў».

Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок распавёў аб асноўных напрамках работы архіва, прадставіў выдавецкія праекты, а таксама правёў экскурсію па дакументах ваеннага перыяду ў архівасховішчы. Вядучы архівіст аддзела фондаў асабістага паходжання Т.I.Брылёва правяла экскурсію па дакументах з фондаў асабістага паходжання.

Таксама для дэлегацыі работнікаў быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

 

1. Дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк вітае дэлегацыю работнікаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
2. Дырэктар НАРБ А. К. Дзямянюк уручае выданні з серыі «Партызанскі архіў»
3. Работнікі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на экскурсіі ў НАРБ
4. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок прадстаўляе гісторыю архіва
5. Прагляд фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»