Аб правядзенні экскурсіі ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі, акцыі «Архівы-школе» 1 ліпеня 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі студэнты 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.А.А.Куляшова.
У ходзе экскурсіі, студэнты даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці. Азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Прагледзелі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў».
У рамках мерапрыемства студэнты наведалі музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй партархіва і акунуцца ў атмасферу таго часу. Праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой навучэнцы азнаёміліся са складам і рэжымам захоўвання архіўных дакументаў.
![]() |
1. Студэнты знаёмяцца з дакументальнымі выставамі. |
![]() |
2. Студэнты глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
3. Студэнты ў архівасховішчы знаёмяцца з дакументальнымі выставамі. |
![]() |
4. Студэнты ў музейным пакоі. |