У Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку праведзены навучальны семінар
26 чэрвеня 2025 года на базе Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку адбыўся навучальны семінар для кіраўнікоў спраў сельскіх выканаўчых камітэтаў Полацкага раёна. Тэма семінара: «Наменклатура спраў арганізацыі».
Правяла семінар загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду архіва, Мазепіна Ірына Аляксееўна.
У рамках мерапрыемства ўдзельнікам быў прадстаўлены дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі».
![]() |
Семінар для кіраўнікоў спраў сельскіх выканаўчых камітэтаў Полацкага раёна. |