Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі Цэнтр бяспекі ўстановы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС»

26.06.2025 у рамках месячніка бяспекі працы ў архіве супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі Цэнтр бяспекі ўстановы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» і прайшлі навучанне па 2-х гадзінны праграме тандэмнага навучання. Архівісты замацавалі на практыцы дзеянні пры выяўленні пажару ў доме ці кватэры, аказанне першай дапамогі пацярпелым, эвакуацыю пры задымленні ў памяшканні і г.д. Па выніках навучання супрацоўнікі паспяхова выканалі тэставыя заданні.

На фота: Супрацоўнікі архіва падчас наведвання Цэнтра бяспекі