Аб правядзенні з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа №8» тэматычнага ўрока «Рэха ваенных гадоў»
26 чэрвеня 2025 г.супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Мазыра» было арганізавана правядзенне тэматычнага мерапрыемства «Рэха ваенных гадоў». У рамках дадзенага мерапрыемства выхаванцы лагера працы і адпачынку прынялі ўдзел у віктарыне «Усё аб Вялікай Айчыннай вайне».
Пасля мерапрыемства для рабят быў арганізаваны прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да святкавання 80-й гадавіны Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перад паказам якога архівіст Ю.М.Супоненка азнаёміла іх з інфармацыяй аб тым, як ствараўся фільм, якія асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны ў ім дэманструюцца.
![]() |
![]() |
1-2. Падчас правядзення мерапрыемства. |