Удзел БДАМЛМ у круглым стале да 120-годдзя П.У.Броўкі
25 чэрвеня 2025 года, вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Н.А.Мізон прыняла ўдзел у круглым стале і выступіла з паведамленнем «Лісты Петруся Броўкі да Яўгена Мазалькова – эпісталярый, што адкрывае свет паэта (з дакументаў БДАМЛМ)». Мерапрыемства адбылося ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі і было прымеркавана да юбілею народнага паэта Беларусі.
Архіў-музей валодае дастатковай колькасцю дакументаў, што адлюстроўваюць творчыя і сяброўскія стасункі П.У.Броўкі праз артэфакты шматлікіх персанальных фондаў вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва. Самы вялікі аб’ём пісьмаў і паштовак, а таксама тэлеграм Петруся Усцінавіча адклаліся ў фондзе №259 паэта-перакладчыка і літаратуразнаўцы Я.С.Мазалькова. У адрозненне ад многіх іншых лістоў П.У.Броўкі розным асобам, лісты Я.С.Мазалькову не былі апублікаваныя. Іх сённяшняе прачытанне ўзбагачае разуменне культурнага і гістарычнага кантэксту адпаведнай эпохі.
Падчас круглага стала галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Н.Н.Шапран прэзентавала чэрвеньскі нумар выдання, сярод публікацый якога – артыкул Н.А.Мізон «Паэзія» Петруся Броўкі з каментарыямі крытыкаў» у рубрыцы «Асоба на архіўных старонках».
З нагоды юбілея П.У.Броўкі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучалі інтэрв’ю, удзельнікаў круглага стала, у тым ліку Н.А.Мізон.
![]() |
| 1. Падчас круглага стала, прысвечанага 120-годдзю П.У.Броўкі |
![]() |
| 2. Н.А.Мізон падчас інтэрв’ю карэспандэнту Першага нацыянальнага канала Беларускага Радыё |

