Удзел працаўнікоў БДАКФФД у круглым стале «Дарогамі барацьбы да вызвалення» ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы ім. І.С.Лупіновіча
25 чэрвеня 2025 г.адбыўся круглы стол «Дарогамі барацьбы да вызвалення» ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы ім. І.С.Лупіновіча.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І.С.Лупіновіча В.Н.Гердзій, і старшыня савета маладых вучоных Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук А.М.Шарэнка.
З дакладам аб праекце БДАКФФД «Адкрыты кінаархіў» выступіў намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік. У завяршэнне ўдзельнікам і гасцям круглага стала быў прадэманстраваны фільм, падрыхтаваны ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» – «Гісторыя Вялікай Перамогі».
![]() |
| 1. Круглы стол «Дарогамі барацьбы да вызвалення», 25 чэрвеня 2025 г. |
![]() |
| 2. Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік на круглым стале «Дарогамі барацьбы да вызвалення», 25 чэрвеня 2025 г., г.Мінск. |
![]() |
| 3. Прагляд фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» на круглым стале «Дарогамі барацьбы да вызвалення», 25 чэрвеня 2025 г., г.Мінск. |


