25 чэрвеня 2025 г. адбылося пасяджэнне Вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы
На пасяджэнні Вучонага савета былі разгледжаны справаздачы аб выкананні планавых навукова-даследчых работ за II квартал 2025 г. Са справаздачамі выступілі кіраўнікі і адказныя выканаўцы тэм: І.У.Лютарэвіч, С.Я.Купрыянаў, А.В.Тананаў, З.В.Антановіч, К.П.Дзярновіч, В.А.Барбарчук, А.В.Шумская, А.А.Недашкоўская, В.С.Пазднякоў, У.Д.Русецкая, М.М.Ялінская.
Дадаткова на пасяджэнні Вучонага савета было разгледжана пытанне «Прымяненне фунгіцыдаў для забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў на папяровых носьбітах» (дакладчык – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.А.Ганчарова).
Вынікі распрацовак па ўсіх планавых навуковых тэмах атрымалі станоўчую ацэнку. Па выніках абмеркавання навуковых праблем былі выпрацаваны рэкамендацыі па далейшай працы над тэмамі. Акрамя разгляду ходу і вынікаў выканання НДР, Вучоны савет рэкамендаваў да апублікавання ў чарговым выпуску перыядычнага выдання «Беларускі археаграфічны штогоднік» артыкулаў супрацоўнікаў інстытута.
Завяршылася пасяджэнне Вучонага савета заслухоўваннем справаздач малодшага навуковага супрацоўніка аддзела дакументазнаўства А.А.Недашковской і стажора малодшага навуковага супрацоўніка аддзела архівазнаўства В.Б.Гук аб выніках удзелу ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэальнае віртуальнае: дакументальная спадчына ў лічбавую эпоху», якая праходзіла 4–7 чэрвеня 2025 г. у г.Маскве.
Актыўны ўдзел у рабоце Вучонага савета прынялі дырэктар Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці Д.В.Шаброў і прафесар кафедры крыніцазнаўства БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт М.Ф.Шумейка, якія выказалі карысныя парады і заўвагі па праектах, падрыхтаваных у выніку навуковых даследаванняў.
![]() |
| 1. Са справаздачай выступае загадчык аддзела архівазнаўства С.Я.Купрыянаў |
![]() |
| 2. Удзельнікі пасяджэння Вучонага савета |
![]() |
| 3. Са справаздачай выступае загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская |
![]() |
| 4. Са справаздачай выступае малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства А.А.Недашкоўская |
![]() |
| 5. Удзельнікі пасяджэння Вучонага савета |




