Дакументы з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці экспануюцца на выставе работ выбітнай мастачкі-авангардысткі Веры Ермалаевай

Прэзентацыя выставы «Вера Ермалаева. Амазонка авангарда» адбылася 19 чэрвеня 2025 г. у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Упершыню ў Беларусі шырокай публіцы прадстаўлена 29 жывапісных і графічных работ мастачкі са збору Маскоўскай мастацкай галерэі.

Асаблівую каштоўнасць экспазіцыі дадалі арыгіналы дакументаў з Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці аб рабоце Веры Міхайлаўны ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы. Пра гэтыя і іншыя дакументы аб працоўнай дзейнасці мастачкі прысутным расказала намеснік дырэктара архіва Таццяна Уладзіміраўна Буевіч.

 

1. Т.В.Буевіч на адкрыцці выставы
2. Дакументы аб В.М.Ермалаевай з фондаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці
3. Экспазіцыя выставы