Віртуальная выстава «Медыцына – гэта прызванне»
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт – вядучая вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова Рэспублікі Беларусь, якая мае заслужаны аўтарытэт і прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Пачатак яго гісторыі датуецца 1921 годам, калі было абвешчана аб адкрыцці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у склад якога ўваходзіў і медыцынскі факультэт, які вылучыўся ў 1930 годзе ў самастойную навучальную ўстанову. Першы выпуск медыкаў адбыўся ў 1925 годзе – дыплом аб заканчэнні факультэта атрымаў 21 чалавек.
Прадстаўнікі медычнай прафесіі суправаджаюць нас ад самага нараджэння i на працягу ўсяго жыцця. Беларусь здаўна славіцца высокім узроўнем і традыцыямі ў справе падрыхтоўкі ўрачоў.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь запрашае вас пазнаёміцца з віртуальнай выставай «Медыцына – гэта прызванне», прысвечанай станаўленню Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта як самастойнай вышэйшай навучальнай установы.
