Аб мерапрыемствах, праведзеных Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці праведзены шэраг мерапрыемстваў.
Прайшлі прафарыентацыйныя заняткі для дзвюх груп вучняў 8-х класаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста», падчас якіх школьнікаў пазнаёмілі з працай архіва, з прафесіяй архівіста. Напрыканцы вучні даведаліся, што атрымаць спецыяльнасць гісторыка-архівіста можна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце.
Для работнікаў, якія надаўна пачалі працаваць у архіве, былі арганізаваны вучэбна-метадычныя заняткі «Школа маладога архівіста», у рамках якіх праведзены лекцыі, семінары па гісторыі архіва, аб асноўных напрамках дзейнасці, аб складзе і змесце дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.
Акрамя таго, адбылася сустрэча маладых архівістаў з ветэранам архіва Рамановіч Л.Р., Ганаровым архівістам Беларусі, якая працавала ў архіве з 1966 па 2018гг., падчас якой Лідзія Рыгораўна падзялілася ўспамінамі аб сваім архіўным жыцці і вершамі ўласнага сачынення.
11 чэрвеня 2025г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася цырымонія абмену лічбавымі копіямі Брэсцкай абласной газеты «Зара» паміж Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці і Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М.Горкага (архіў перадаў бібліятэцы лічбавыя копіі газеты за 1940-1941гг. (якіх няма на захоўванні ў бібліятэцы), бібліятэка перадала архіву лічбавыя копіі газеты за 1946-1980гг.).
![]() |
1. Заг. аддзела выкарыстання дакументаў Г.Д.Калустава расказвае школьнікам аб прафесіі архівіста |
![]() |
2. Вучні знаёмяцца з умовамі захоўвання архіўных дакументаў у архівасховішчы |
![]() |
3. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў |
![]() |
4. Дырэктар архіва Г.Г.Карапузава праводзіць лекцыю па гісторыі архіва для маладых архівістаў |
![]() |
5. Падчас лекцыі |
![]() |
6. Сустрэча з ветэранам архіва Лідзіяй Рыгораўнай Рамановіч |
![]() |
7. Рамановіч Л.Р. падчас размовы з архівістамі |
![]() |
8. Заг. аддзела справаводства і фарміравання НАФ С.М.Казлова знаёміць маладых архівістаў з работай аддзела |
![]() |
9. Падчас час наведвання лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў |
![]() |
10. Дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага А.Я.Стрыжэвіч і дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава абменьваюцца лічбавымі копіямі |