Удзел БДАМЛМ у прамым эфіры праграмы «Дыялогі пра культуру» на канале «Культура» Беларускага радыё
16 чэрвеня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прамым эфіры праграмы «Дыялогі пра культуру» з вядучай Алай Івановай на канале «Культура» Беларускага радыё. Нагодай для сустрэчы паслужыла святкаванне архівам-музеем 65-годдзя з дня заснавання. Падчас гутаркі А.А.Макаранка расказала аб мэтах і задачах архіва-музея па захаванні нацыянальнай культурнай спадчыны, складзе дакументаў і музейнага рада, асаблівасцях збірання і папаўнення фондаў асабістага паходжання, навукова-даследчай дзейнасці і будучых праектах БДАМЛМ. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню папулярызацыі дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве-музеі, у тым ліку і з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі.
![]() |
А.А.Макаранка ў студыі Беларускага радыё |