Юбілейнае мерапрыемства БДАМЛМ у эфіры тэлеканала «Беларусь 3»

15 чэрвеня 2025 года на тэлеканале «Беларусь 3» у праграме «Культурны тыдзень» выйшаў у эфір рэпартаж, прысвечаны святкаванню 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ).

Нагадаем, што 9 чэрвеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілейнай даце архіва-музея. Тэлеканал «Беларусь 3» шырока асвятліў гэтую знакавую падзею.

У рэпартажы прагучалі інтэрв’ю дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Леанідавіча Воінава, дырэктара БДАМЛМ Алены Аляксандраўны Макаранка, а таксама вядучых архівістаў Таццяны Віктараўны Кекелевай і Наталлі Аляксандраўны Мізон. Яны падзяліліся сваімі думкамі пра ролю архіва-музея ў захаванні і папулярызацыі беларускай літаратурнай і мастацкай спадчыны.

Больш падрабязна азнаёміцца з рэпартажам тэлеканала «Беларусь 3» можна па спасылцы.

Дзякуем тэлеканалу «Беларусь 3» за плённае супрацоўніцтва і асвятленне значных падзей з жыцця архіва-музея.

 

1. Здымкі рэпартажу тэлеканалам «Беларусь 3» пра святкаванне юбілею БДАМЛМ
2. Інтэрв’ю дырэктара БДАМЛМ А.А.Макаранка тэлеканалу «Беларусь 3»
3. Т.В.Кекелева падчас інтэрв’ю карэспандэнту тэлеканала «Беларусь 3» Алесю Мойскаму
4. За кулісамі здымак