БДАМЛМ на «Творчым вечары» Галіны Шаблінскай

12 чэрвеня 2025 года на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё ў культурна-пазнавальнай аўтарскай праграме Галіны Шаблінскай «Творчы вечар», прысвечанай 65-гадоваму юбілею Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ), прынялі ўдзел А.А.Макаранка, дырэктар архіва-музея, М.І.Пышынская, загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду, Т.В.Кекелева, вядучы архівіст, і Д.С.Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў.

А.А.Макаранка і Т.В.Кекелева распавялі пра гісторыю БДАМЛМ. М.І.Пышынская падзялілася вопытам працы з архівамі асабістага паходжання вядомых беларускіх творцаў. Удзельнікі таксама абмеркавалі ролю архіваў у культуры і жыцці сучаснага грамадства, асаблівасці працы БДАМЛМ, сувязі з іншымі архіўнымі і культурнымі ўстановамі, перспектывы выкарыстання штучнага інтэлекту ў працы архівіста.

Праслухаць аўтарскую праграму Галіны Шаблінскай «Творчы вечар», прысвечаную 65-гадоваму юбілею БДАМЛМ, можна па спаылцы.

 

1. Д.С.Самахвалаў, Т.В.Кекелева, Г.В.Шаблінская, А.А.Макаранка, М.І.Пышынская