Правядзенне ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» Адзінага дня прафілактыкі вытворчага траўматызму
12 чэрвеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» быў праведзены Адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму ў рамках мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму».
Архівіст Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Е.Ф.Сонько азнаёміла калектыў са статыстыкай, абставінамі і прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на прадпрыемствах і арганізацыях Гродзенскай вобласці, звярнуўшы ўвагу на неабходнасць строгага выканання супрацоўнікамі патрабаванняў па ахове працы.
![]() |
Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас правядзення адзінага дня прафілактыкі вытворчага траўматызму |