Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
09.06.2025 установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 2-4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Ліды», якія наведваюць летні школьны лагер. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў. Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром». Школьнікі з карысцю правялі час і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі архівістаў.
![]() |
1. Школьнікі падчас правядзення ўрокаў і экскурсій. |
![]() |
2. Школьнікі падчас правядзення майстар-класаў. |