Аб правядзенні семінара ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў у чытальнай зале Дзяржархіва ў г.Оршы загадчыкам аддзела фарміравання НАФ Сянькоўскай Наталляй праведзены семінар на тэму «Правядзенне навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў. Афармленне і фарміраванне спраў. Перадача дакументаў у Дзяржархіў у г.Оршы» з маладымі спецыялістамі, адказнымі за архіў арганізацый г.Оршы і Аршанскага раёна.
У ходзе правядзення семінара разглядалася пытанне аб ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў пастаяннага захоўвання ў Дзяржархіў у г.Оршы. Абмяркоўваліся шляхі вырашэння гэтай праблемы.
Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Машканава Таццяна правяла аглядную экскурсію па архівасховішчы.
Мерапрыемства завяршылася праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
1-2. Загадчык аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Сянькоўская Наталля праводзіць семінар з маладымі спецыялістамі, адказнымі за архіў арганізацый г.Оршы і Аршанскага раёна |
![]() |
3. Удзельнікі семінара |
![]() |
4. Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Машканава Таццяна праводзіць аглядную экскурсію па архівасховішчы |
![]() |
5. Удзельнікі семінара падчас паказу дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў |