Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці прадстаўляе віртуальную выставу аб тэхнагеннай катастрофе 1942 года «Магілёўскае цунамі»

10 красавіка 1942 года ў акупаваным нацыстамі Магілёве адбылася буйная тэхнагенная катастрофа, якая забрала сотні, а па некаторых звестках тысячы, чалавечых жыццяў. Звесткі пра гэту трагічную падзею захоўваюць дакументы з фондаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці». Па матэрыялах архіўных дакументаў падрыхтавана віртуальная выстава «Магілёўскае цунамі»..