У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь прайшла лекцыя аб супрацьдзеянні распаўсюджванню ідэалогіі экстрэмізму
15 мая 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь перад працоўным калектывам з лекцыяй «Процідзеянне дзеянням, звязаным з фінансаваннем і іншым матэрыяльным забеспячэннем экстрэмісцкіх фарміраванняў, а таксама іншым дзеянням, накіраваным на дэстабілізацыю грамадства» выступіў прафесар кафедры кіравання органамі папярэдняга следства Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, палкоўнік юстыцыі Сяргей Пятровіч Цішук.
Інфармацыя, прадстаўленая ў дакладзе, заснавана на патрабаваннях заканадаўства нашай краіны і забяспечана рэальнымі прыкладамі з практыкі работы Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
![]() |
1. Выступае прафесар кафедры кіравання органамі папярэдняга следства Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, палкоўнік юстыцыі С.П.Цішук |
![]() |
2. Работнікі Нацыянальнога архіва Рэспублікі Беларусь падчас лекцыі аб супрацьдзеянні распаўсюджванню ідэалогіі экстрэмізму |