Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінка ў круглым стале «Вялікая Айчынная вайна: подзвіг, памяць, боль»

14 мая 2025 года на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбыўся Міжнародны круглы стол «Вялікая Айчынная вайна: подзвіг, памяць, боль», прысвечаны 80-годдзю Перамогі.

На пленарным пасяджэнні ў фармаце ВКС выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён прадставіў даклад «Уклад архівістаў Беларусі ў вывучэнне генацыду беларускага народа», у якім распавёў аб маштабнай выдавецкай працы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па ўвядзенні ў навуковы абарот новых дакументальных крыніц.

 

1. Падчас правядзення Міжнароднага круглага стала
2. Удзельнікі міжнароднага круглага стала