Аб мерапрыемствах да Дня Перамогі ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

Напярэдадні 80-й гадавіны Вялікай Перамогі Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці арганізаваны шэраг мерапрыемстваў як даніна памяці абаронцам Айчыны і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.

05.05.2025 маладыя работнікі архіва (усе яны з’яўляюцца членамі ГА «БРСМ») усклалі кветкі да памятнага знака ахвярам генацыду «Дрэва жыцця».

06.05.2025 старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва Н.В.Якута і супрацоўнікі архіва наведалі гарнізонныя могілкі г.Брэста ўсклалі кветкі на брацкіх магілах воінаў Чырвонай Арміі і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

У гэты ж дзень работнікі архіва наведалі магілу Норава Глеба Міхайлавіча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, які працаваў у архіве ў 1964-1987 гадах старэйшым захавальнікам фондаў.

07.05.2025 у архіве адбыўся ўрачысты сход калектыву, прымеркаваны да Дня Перамогі. З віншавальным словам да работнікаў звярнуўся дырэктар архіва Г.Г.Карапузава. У рамках мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя «Архівісты-пераможцы» аб работніках архіва ў розныя гады – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

07.05.2025 дырэктар архіва Г.Г.Карапузава і маладыя работнікі архіва прынялі ўдзел у адкрыцці выстаўкі «Выстаялі і перамаглі», падрыхтаванай УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей».

У Дзень Перамогі супрацоўнікі архіва прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», у мітынгу, прысвечаным 80-й гадавіне Вялікай Перамогі, і ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

 

1. Маладыя работнікі архіва ў памятнага знака «Дрэва жыцця»
2-3. Ускладанне кветак на брацкіх магілах воінаў Чырвонай Арміі і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на гарнізонных могілках у г.Брэсце
4. Падчас наведвання магілы Норава Г.М., удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, у мінулым работніка архіва
5. Выступленне дырэктара архіва Г.Г.Карапузавай на ўрачыстым сходзе калектыву
6. Заг. аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Г.Д.Калустава расказвае пра архівістаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны
7. Калектыў архіва падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
8. На адкрыцці выстаўкі «Выстаялі і перамаглі» ва УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей»
9. У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой»
10. Ускладанне кветак да Вечнага агню